15.05.2026
Вядучыя артысты аркестра і салісты оперы кожны год прымаюць удзел у акцыі «Ноч музеяў», але ўпершыню сам Вялікі тэатр стане пляцоўкай для незвычайнага перфомансу. Музыканты падрыхтавалі камерны канцэрт «Цені адлюстраванняў». Гэта дзіўная магчымасць спыніцца і дазволіць музыцы адвесці сябе за мяжу рэальнага, дзе можна паглыбіцца ў свет гармоніі і супакаення. Госці пачуюць голас Кацярыны Міхнавец, чараўніцтва марымбы і ўдарных Аляксандра Цірыбініна. Праграму стварыла рэжысёр Наталля Кузьмянкова. За раялем у гэты вечар Ірына Буцель.
Фота: bolshoibelarus.by
