22 мая ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Джо Дасэн;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: Першая сімфонія Аляксандра Скрабіна;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Браяна Адамса;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы японскай піяністкі і кампазітара Юрыкі Накамура;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны старонкам гісторыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: хіты Адрыяна Чэлентана;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка з фільма «Прывідная нітка»;
- у 08:15 - «Зямля майстроў»: размова з Віктарам Кульпіным, які займаецца вырабам беларускіх народных інструментаў;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
- у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
– у 9:05 - «Класіка раніцай»: музыка Жоржа Бізэ;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка». Алеся Кузняцова «Стамбульскі вецер»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы гітарыста і кампазітара Джона Скофілда;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госця студыі – загадчык навукова-даследчага аддзела гісторыка-культурнай спадчыны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Крысціна Ярмак;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала „Культура“»: спявае Валерый Абадзінскі;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент Першай сімфоніі Рычарда Бутвілоўскага – да дня нараджэння творцы;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка амерыканскага кампазітара XIX стагоддзя Луі Маро Готшалка;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагменты балета Ігара Стравінскага «Апалон Мусагет»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: праграма квартэта саксафаністаў «SAXAS» «Краіна ўзыходзячага сонца» (музыка японскіх кампазітараў). Запіс зроблены ў маі мінулага года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.
У праграме магчымы змены