- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Алена Камбурава;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні на словы Льва Ашаніна;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы японскага музычнага праекта Feelms;
- у 07:20 і 13:15 – праграма «Con Tempo» раскажа пра асобу і творчасць кампазітара Рыгора Пукста;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: хіты Тота Кутуньё;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фантастычнага баявіка Джэймса Кэмерана «Тэрмінатар»;
- у 08:15 - «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні», прысвечаная эпісталярнай спадчыне Міхаіла Булгакава;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, адметнасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 -- «Класіка раніцай»: творы нямецкага кампазітара XIX стагоддзя Карла Райнэке;
- у 11:00 і 23:00-- «Чытанка»: Алеся Кузняцова «Стамбульскі вецер»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спевака Віка Дэймана;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Тэма размовы – спартыўна-культурны фестываль «Вытокі», які пройдзе ў пачатку чэрвеня ў Светлагорску;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: інструментальныя сюіты Клода Дэбюсі;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы народнай артысткі Беларусі і СССР Святланы Данілюк;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянныя запісы Даніэля Барэнбойма;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: другая сюіта з балета Аляксея Мачаварыяні «Атэла»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы італьянскіх груп «Bonifica Emiliana Veneta» і «Abnoba»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: творы Фелікса Мендэльсона.
У праграме магчымы змены
