«Чароўны свет тэатра для дзяцей і пра дзяцей» у Вялікім тэатры

29.05.2026 

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, 31 мая, Вялікі тэатр Беларусі ператворыцца ў сапраўдную казку. У гэты дзень праект «Чароўны свет тэатра для дзяцей і пра дзяцей» запрашае вялікіх, маленькіх і самых маленькіх гледачоў стаць часткай захапляльнага свету. Кожны зможа знайсці занятак па душы. Праграма абяцае быць насычанай і разнастайнай. Пастановачную групу праекта ўзначальвае галоўны рэжысёр Вялікага тэатра Ганна Маторная.

Фота: bolshoibelarus.by