31 мая ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Джудзі Колінз і Ніла Седакі;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: струнныя санаты Джаакіна Расіні;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: фрагмент балета Арама Хачатурана «Гаянэ»;
- у 8:05 і 23:00 – у праекце «Прачулым радком» уласныя творы чытае Яўгенія Пракапчук;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: арыі з аперэт у выкананні Мікалая Геды;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: песні з рэпертуару нямецкай спявачкі Джудзі Вайс;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё з удзелам акцёра Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, народнага артыста Беларусі, Юрыя Сідарава;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: дзіцячая літаратура – ад класікі да навінак;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з мультфільма «Таямніца трэцяй планеты»;
- у 10:30 і 20:30 – праграма «Зямля майстроў» пазнаёміць з традыцыямі апрацоўкі дрэва;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: фрагмент «Страсцей па Матфею» Іагана Себасцьяна Баха;
- у 11:30 – госця праграмы «Віртуозы» - дырэктар цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк горада Мінска Алена Чарняўская;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, якія вяртаюць у юнацтва;
- у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: расказ аб творчых планах Вялікага тэатра Беларусі на чэрвень;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: лічбавая картаграфія;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць тры трыа Людвіга ван Бетховена для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі, у «Джазавых краявідах» спявае Джын Чандлер;
- у 16:15 – з праектам «Гасцінец» трапім у вёску Горталь Івацэвіцкага раёна і пазнаёмімся з мясцовым ансамблем;
- у 18:10 – «Вечары на канапе» прысвечаны асобе французскага музыканта Сержа Генсбура;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча «Джулія» па матывах рамана Уільяма Сомерсэта Моэма «Тэатр». Аўтар лібрэта – Якаў Свірскі. У галоўнай ролі – народная артыстка Беларусі Наталля Гайда. Запіс па трансляцыі з Беларскага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра зроблены ў 1992 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Васіля Жуковіча «Жучок і Рыжык»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага спевака італьянскага паходжання Бобі Дарына;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Сірочы хлеб» паводле аповесці Янкі Брыля. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1971 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» раскажа аб творчасці эстонскага кампазітара Арва Пярта.
У праграме магчымы змены