1 чэрвеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Джорджа Гершвіна;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні з рэпертуару вакалісткі Дайда;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы італьянскага кампазітара і піяніста Фабрыцыа Патэрліні;
- у 07:20 і 13:15 – праграма «Con Tempo» пазнаёміць з творамі беларускіх кампазітараў, адрасаванымі дзецям;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: класіка рок-н-рола;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі Яўгена Крылатава з фільма «Госця з будучыні»;
- у 08:15 - «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё з удзелам акцёра Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, народнага артыста Беларусі Юрыя Сідарава;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, адметнасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 -- «Класіка раніцай»: творы Ісака Альбеніса;
- у 11:00 і 23:00-- «Чытанка»: Ганна Літаш «Забойства ў цягніку»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: альбом Дорыс Дэй «Day By Day»;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госця студыі – дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача, заслужаная артыстка нашай краіны Вера Палякова-Макей;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: музыка балета Клода Дэбюсі «Скрыня з цацкамі»;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: мелодыі Яўгена Глебава да дзіцячага тэлеспектакля «Восем лялек і мядзведзік»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы брытанскага гітарыста і лютніста Джуліяна Брыма;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагмент Фартэпіяннага трыа до мінор Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: знаёмства з французскім праектам «Deep Forest» і шведскай фальклорнай групай «Vasen»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: фартэпіянныя канцэрты Каміля Сен-Санса.

У праграме магчымы змены