01.06.2026
Падзея сабрала на Байкаўскіх крыніцах народныя калектывы з розных абласцей краіны, а таксама гасцей з Расіі. Сёлета творчую спадчыну сваёй малой радзімы прадстаўлялі 17 рэгіянальных каманд. У гасцей свята была магчымасць пачуць унікальныя фальклорныя песні, набыць вырабы рамеснікаў, а таксама акунуцца ў святую крыніцу. Рэпартаж Ксеніі Сітнік.
