- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: хіты гурта «Eagles»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Эрыка Саці;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спяваюць Пупа і Рыкарда Фольі;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з музычным праектам «Slow Meadow»;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны асобе і творчасці Еўдакіі Лось;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі ў выкананні пап-спявачкі Сандры;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма 1974 года «Кветка тысяча і адной ночы» П’ера Паола Пазаліні;
- у 8:15 - «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя святы, традыцыі, прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 - «Класіка раніцай»: інструментальныя п’есы армянскага кампазітара Гагіка Авунца;
- у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: дэтэктыў Ганны Літаш «Забойства ў цягніку»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы піяніста і вібрафаніста Эдзі Косты;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госця студыі – спецыяліст Цэнтра па інвазіўных відах НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Таццяна Ліпінская;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: песні Маі Крысталінскай;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагменты фартэпіяннага цыкла Льва Абеліёвіча «Фрэскі»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: канцэрты для габоя Алесандра Марчэла;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: «Маленькія дуэты» для флейт Франсуа Дэўена;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: аркестравыя творы Алесандра Скарлаці;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы айчыннай піяністкі Таццяны Старчанка.
У праграме магчымы змены
