У Белдзяржфілармоніі адбылося закрыццё канцэртнага сезона Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь

04.06.2026 

Канцэрт «Аква Рытм» стаў яркай фінальнай кропкай – у ім адбыўся шэраг музычных прэм’ер. Упершыню ў Беларусі прагучаў «Дзявяты вал» Айрата Ішмуратава. Таксама мінчане пачулі твор японскага кампазітара Хіра Фудзікаке «Аква Рытм», у якім партыю аргана таленавіта выканала Марына Рамейка. Яшчэ адным запамінальным момантам канцэртнай праграмы стаў удзел у ёй саліста з Японіі – скрыпача Гэнкі Нагаі. Адчула веліч воднай стыхіі ў яе музычнай інтэрпрэтацыі наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.