Сёння ў Магілёве прэзентуюць маштабны гісторыка-патрыятычны праект «Героі абароны. Трагедыя і подзвіг»

04.06.2026 

Праект прысвечаны 85-годдзю гераічнай абароны горада і Дняпроўскай мяжы і складаецца з некалькіх частак: навукова-даследчая і пошукавая праца, тэматычны конкурс малюнкаў сярод навучэнскай моладзі. «Гэта выставачны праект міжнароднага ўзроўню, паколькі мы прыцягнулі да ўдзелу і розныя ўстановы Расійскай Федэрацыі», – распавяла намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Еўдакіма Раманава Аляксандра Буракова.

Фота: mogilevnews.by