8 чэрвеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні ў выкананні Шарля Азнавура;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Том Уэйтс;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы італьянскага кампазітара і піяніста Раберта Качапальі;
- у 07:20 і 13:15 – праграма «Con Tempo» пазнаёміць з айчыннай флейтавай музыкай XX стагоддзя;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: музыка Білі Джоэла;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі Уладзіміра Касма з фільма 1976 года «Цацка» з П’ерам Рышарам;
- у 08:15 - «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная памяці пісьменніцы Раісы Баравіковай;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: першыя старонкі рамана Маргарыты Латышкевіч «Уласны крыж»;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, адметнасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 -- «Класіка раніцай»: творы Эдуарда Штрауса і Давіда Попера;
- у 11:00 і 23:00-- «Чытанка»: вершы сучаснай беларускай паэтэсы Ірыны Радзіхоўскай;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: альбом спявачкі Эбі Лэйн «Lady in Red»;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госця студыі – паэтэса Ірына Радзіхоўская;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Пяты канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Каміля Сен-Санса;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: вакальныя цыклы айчынных аўтараў у выкананні Вольгі Цішынай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка нямецка-дацкага кампазітара і піяніста XIX стагоддзя Фрыдрыха Кулау;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: старонкі вакальнага цыкла Джаакіна Расіні «Музычныя вечары»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы індыйска-брытанскай спявачкі Сушылы Рамэн, а таксама партугальскага дуэта «Calema»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: Трэцяя сімфонія Пятра Чайкоўскага.

У праграме магчымы змены