11 чэрвеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні групы «Brooklyn Dreams»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянныя транскрыпцыі Феруча Бузоні твораў Іагана Себасцьяна Баха;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Дзін Марцін;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы арфісткі Лавініі Меер;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны асобе і творчасці Міколы Арочкі;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі са спадчыны савецкага гурта «Форум»;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да мультфільма «Спеў мора»;
- у 8:15 - «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Маргарыта Латышкевіч «Уласны крыж»;
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя святы, традыцыі, прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 - «Класіка раніцай»: інструментальныя п’есы розных аўтараў;
- у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: раман Ганны Літаш «Дары бога»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыкана-канадскага гітарыста Лені Бро;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госці студыі – педагогі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Лілія Гарбачова і Таццяна Кавалёва;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: песні Гелены Веліканавай;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: тэатральная і кінамузыка народнага артыста Беларусі і СССР Яўгена Глебава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: оперныя арыі ў выкананні Пласіда Дамінга;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: знакамітая саната №23 Людвіга ван Бетховена - «Апасіяната»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: аркестравыя сюіты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: фрагмент праграмы «Пахвала беларускім святым», якая была запісана хорам мінскага кафедральнага Свята-Духава сабора да 100-годдзя Хрышчэння Русі.
У праграме магчымы змены