«Зямля Урала – калыска натхнення: літаратурныя галасы Башкортастана»

19.06.2026 

Культурнае супрацоўніцтва Беларусі і Башкортастана працягваецца. У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё выставы Нацыянальнага літаратурнага музея Рэспублікі Башкортастан «Зямля Урала – калыска натхнення: літаратурныя галасы Башкортастана». Яна прысвечана багатай літаратурнай спадчыне расійскага рэгіёна і сяброўскім сувязям паміж Беларуссю і Башкірыяй. Завітала на адкрыццё наш карэспандэнт Ганна Алейнік.