20 чэрвеня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы джазавага саксафаніста Стэна Гетца;
– у 01:00 – «Чытанка»: старонкі рамана Ганны Літаш «Дары бога»;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: творы Людвіга ван Бетховена;
– у 7:30 – з праектам «Духоўная спадчына» падарожнічаем па Вілейшчыне, дакранаемся да яе святынь;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Віктара Шніпа гучаць у выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: творы Аляксандра Літвіноўскага;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: запісы канадскай спявачкі Эн Мюрэй;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: урыўкі з кнігі Мусліма Магамаева «Мелодыя – любоў мая» і оперныя нумары ў яго выкананні;
– у 10:05 і 16:00 – «Памяць сэрца»: расповед пра жыццёвы подзвіг Зінаіды Тусналобавай-Марчанка;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з фільма 1989 года «Утоли моя печали»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Другі струнны квартэт Леаша Яначака;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня» - інтэрв’ю з кампазітарам і выканаўцам Уладзімірам Сукалінскім;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: расповед аб выставе «Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939-1957 гады», якая дзейнічала ў Нацыянальным мастацкім музеі ў 2025 годзе;
– у 13:00 – праграма «Натхнёныя музыкай» раскажа аб гастролях в’етнамскіх музыкантаў у Вялікім тэатры нашай краіны;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: «Еўропа музычная» прапануе канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта для валторны і габоя з аркестрам, у рубрыцы «Джазавыя краявіды» гучаць запісы Лу Ролза;
– у 18:10 – праект «Вечары на канапе» прысвечаны галівудскаму акцёру, танцору і спеваку Фрэду Астару;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: камічная опера Гаэтана Даніцэці «Званочак». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1981 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі піяніста Біла Эванса;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Шаўковыя травы» паводле аднайменнай п’есы Анатоля Дзялендзіка. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1984 года;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа на крылах электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены