21 чэрвеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: мелодыі з праекта «Іншыя рытмы» - запісы музыкантаў Кубы, Мексікі, Анголы, Бразіліі, Германіі і Італіі;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: творы Ферэнца Ліста;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: Другая сімфонія Яна Сібеліуса;
- у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком» - маладая пісьменніца Ксенія Зарэцкая расказвае пра сябе і знаёміць са сваёй творчасцю;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні піяністкі Таццяны Старчанка;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы шведскай спявачкі Анет Олзан;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная ўспамінам пра народнага артыста Беларусі, кінарэжысёра Міхаіла Пташука;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: навінкі кнігавыдання і літаратурнага жыцця;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з савецкіх мультфільмаў «Малыш и Карлсон» і «Карлсон вернулся»;
- у 10:30 і 20:30 – праграма «Зямля майстроў»: знаёмства з гродзенскім скульптарам Мікалаем Склярам;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: Першы віяланчэльны канцэрт Карла Давыдава;
- у 11:30 – праграма «Віртуозы» раскажа аб выставе «Рухаўскія дываны» ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, якія прайшлі выпрабаванне часам;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» раскажа аб рэпертуары Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: біяінфарматыка;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе оперу Георга Фрыдрыха Гендэля «Ottone», у «Джазавых краявідах» прагучаць запісы спевака Джо Тэкса;
- у 16:15 – з праграмай «Гасцінец» рушым у музычнае падарожжа па Цэнтральнай Беларусі;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» пазнаёміць з жанрам неапалітанскай песні;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: мюзікл Яўгена Глебава «Мільянерка» паводле п’есы Бернарда Шоу. Запіс пастаноўкі Беларускага дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі зроблены ў 1991 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Як зайчанятка Цішка свой цень згубіў» Генадзя Аўласенкі;
- у 21:10 – «Час на джаз»: фрагменты альбома Бэна Вэбстэра «Big Ben Time»;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля «Шаўковыя травы» паводле аднайменнай п’есы Анатоля Дзялендзіка. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1984 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» прысвечана творчасці Джона Кейджа.
У праграме магчымы змены