- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: творы для габоя розных часоў і жанраў;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: музыка Нікало Паганіні ў форме канцэртных варыяцый;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: струнныя квартэты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком» - знаёмства з маладым пісьменнікам Мацвеем Лішыным;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: песні з рэпертуару Олівера Хартмана;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні», прысвечаная эпісталярнай спадчыне Праспэра Мэрымэ;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: навінкі кнігавыдання і літаратурнага жыцця;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з мультфільма «Лятучы карабель»;
- у 10:30 і 20:30 – праграма «Зямля майстроў»: малодшы навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Мікола Асмалоўскі раскажа пра беларускае ткацтва;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: скрыпічныя п’есы Фрыца Крэйслера;
- у 11:30 – праграма «Віртуозы» пазнаёміць з самадзейным паэтам Эдуардам Гейшалевым;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, з якімі вяртаецца маладосць;
- у 13:00 – госць праграмы «Натхнёныя музыкай» - дырыжор Вялікага тэатра Беларусі Мікалай Калядка;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: штучны інтэлект;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе оперу Крыстафа Вілібальда Глюка «Шлюб Геракла і Гебы», у «Джазавых краявідах» прагучаць запісы квартэта «Four Tops»;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» вы пачуеце народныя бяседныя песні;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» прысвечаны асобе і творчасці эстраднага спевака Мікалая Нікіцкага;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: працяг оперы Станіслава Манюшкі «Галька». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Акмухамеда Вельсапарава «Гняздзечка, якое звалілася ў арык»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Чарлі Паркера і яго ансамбля;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля «Вячэра» паводле аднайменнай п’есы Яўгена Шабана. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1983 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» пазнаёміць з музыкай сучаснага шатландскага кампазітара Джэймса Макмілана.
У праграме магчымы змены
