4 ліпеня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскіх спевакоў Джудзі Колінз і Бобі Ві;
– у 01:00 – «Чытанка»: творы Андрэя Дарожкіна «Куфар патрэбных казак» і «Где видел звёзды Богданович? Летал ли по небу Шагал?»;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: творы Фелікса Мендэльсона;
– у 7:30 – з праектам «Духоўная спадчына» зладзім падарожжа ў Акцябрскі раён Гомельскай вобласці;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Васіля Зуёнка ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: вакальныя творы Станіслава Манюшкі на вершы Яна Чачота;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Карлі Сайман;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: успаміны славутага барытона Сяргея Лейферкуса і оперныя арыі ў яго выкананні;
– у 10:05 і 16:00 – праект «Памяць сэрца» раскажа аб помніках Вялікай Айчыннай вайне ў горадзе Сянно;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з савецкага мюзікла «Мэры Попінс. Да пабачэння!»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Другая віяланчэльная саната Фелікса Мендэльсона ў выкананні народнага артыста Расіі Фёдара Лузанава і піяністкі Таццяны Сяргеевай;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня» - інтэрв’ю з салісткай Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі, мастацкім кіраўніком струннага квартэта Белдзяржфілармоніі Кацярынай Мішчанчук;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Вялікая Айчынная вайна ў беларускай песні», запісаная ў 1994 годзе;
– у 13:00 – праграма «Натхнёныя музыкай» падводзіць вынікі дзевяноста трэцяга сезона Вялікага тэатра нашай краіны;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе раннія квартэты Людвіга ван Бетховена, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць са спявачкай Эвелін «Шампань» Кінг;
– у 18:10 – у праекце «Вечары на канапе» мы пачуем голас Білі Холідэй;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка музычнай камедыі «Несцерка». Аўтары лібрэта – Віталь і Артур Вольскія, музыка Рыгора Суруса. У галоўных ролях - зоркі беларускай сцэны: Наталля Гайда, Арнольд Памазан, Павел Дубашынскі, Віктар Лебедзеў і многія іншыя. Запіс зроблены на Беларускім радыё ў 1983 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: лепшае са спадчыны трамбаніста Кіда Оры;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа «Вайна пад стрэхамі» паводле рамана Алеся Адамовіча. Год запісу - 1968;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены