7 ліпеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбомы амерыканскай фанк-соўл-групы «Chocolate Milk»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы японскай джазавай піяністкі Кейка Мацуі;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Андрэй Міронаў;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: творы кампазітара Пола Кардала;
- у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення»: знаёмства з Верхнядзвінскам;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Алега Анофрыева;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка з радыёспектакля «Прымакі» паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы;
- у 8:15 –з праектам «Духоўная спадчына» зладзім падарожжа ў Акцябрскі раён Гомельскай вобласці;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Маргарыты Латышкевіч «Уласны крыж», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: музыка Жака Афенбаха, Вінчэнца Беліні, Эдуарда Напраўніка, Джузэпэ Вердзі, Джакама Пучыні;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка»: апавяданні Андрэя Дарожкіна «На наступны ранак» і «За раку Лету»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: альбом Монці Уотэрса «The Black Cat»;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: запісы французскага гітарыста Аляксандра Лагоі;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джордж Гордан Байран «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Канцэрт для балалайкі з аркестрам кампазітара Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы для скрыпкі Нікало Паганіні;
- у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны кампазітару Шарлю Гуно;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: раннія сімфоніі Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы мультыінструменталіста і кампазітара Дэні Эльфмана.
У праграме магчымы змены