11 ліпеня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: Першая сімфонія Антона Арэнскага;
– у 01:00 – «Чытанка»: апавяданні Андрэя Дарожкіна;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: інструментальныя серэнады Людвіга ван Бетховена;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны апосталам Пятру і Паўлу;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Кастуся Кірэенкі ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: вакальныя творы на вершы Янкі Купалы;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага кантры-выканаўцы і акцёра Рэндзі Трэвіса;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: урыўкі з кнігі італьянскага барытона Ціта Гобі і музычныя ілюстрацыі да іх;
– у 10:05 і 16:00 – праект «Памяць сэрца» раскажа аб старонках ваеннай гісторыі пасёлка Шуміліна;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з фільма «Чалавек з бульвара Капуцынаў»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: музыка Пятра Чайкоўкага ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня» - знаёмства з баяністам-віртуозам Дзянісам Чорным;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: прэзентацыя дыска «Да чыстай крыніцы» - музычна-паэтычнага збору творцаў Вілейшчыны;
– у 13:00 – праграма «Натхнёныя музыкай» падводзіць вынікі пяцьдзясят пятага сезона Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе канцэрт барочнага ансамбля «Concerto Koln», у «Джазавых краявідах» пачуем вакал Нэта Кінга Коўла;
– у 18:10 – праект «Вечары на канапе» раскажа аб расійскай спявачцы пачатку XX стагоддзя Надзеі Плявіцкай;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першае аддзяленне «Вечара аперэты», які ладзіўся ў Маскве ў 1988 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы трубача Куці Уільямса;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Жалейка» паводле аднайменнага твора Змітрака Бядулі. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Год запісу - 1959;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены