14 ліпеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага спевака Бары Уайта;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Антаніна Дворжака і Эдварда Грыга;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: папулярныя кампазіцыі старой замежнай эстрады;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы аўстралійскай піяністкі і кампазітара Вань-Ань Нгуен;
- у 07:20 і 13:15 – «Месца прыцягнення» прапануе наведаць Кіраўск;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: запісы Ігара Талькова;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: арыі ў выкананні народнай артысткі СССР Нінэль Ткачэнка;
- у 08:15 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны апосталам Пятру і Паўлу;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Маргарыта Латышкевіч «Уласны крыж». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: музыка Эдварда Грыга і Альберта Кетэдбі;
- у 11:00 і 23:00 – «Чытанка». Раман Вікторыі Кляўко «Вырай». Чытаюць артысты Наталля Саламаха і Аляксандр Ніканенка;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Шырлі Хорн;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госць студыі – вядомая мастачка, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Эмілія Фокіна;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура“»: фартэпіянная музыка кампазітара Марыса Равэля;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джордж Байран «Дон Жуан». Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Другая сюіта з балета Яўгена Глебава «Мара»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянная музыка Франца Шуберта;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: музыка з опер Гаэтана Даніцэці;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы амерыканскага кампазітара і дырыжора Алана Сільвестры.
У праграме магчымы змены.