Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрываецца выстава «Шляхі-дарогі мастака»

14.07.2026 

Экспазіцыя прысвечана 95-годдзю вядомага беларускага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Вячаслава Кубарава. Ён – знакавая асоба ў гісторыі беларускага кінематографа, быў мастаком-пастаноўшчыкам дзясяткаў фільмаў, сярод якіх «Альпійская балада», «Круглянскі мост», «Пайсці і не вярнуцца» па творах Васіля Быкава, «Час не чакае» па рамане Джэка Лондана, серыяла «Дзяржаўная мяжа». На выставе прадстаўлены і яго шматлікія эцюды – вынікі падарожжаў па Беларусі. Расказала загадчык сектара мастацкіх выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вікторыя Харытонава.

Фота: nlb.by