14.07.2026
Сёлета на юбілейным «Славянскім базары ў Віцебску» пройдзе самы імправізацыйны фестываль – «Джаз-з’езд». З 17 па 19 ліпеня вуліцы і паркі Віцебска ператворацца ў жывую сцэну. Джаз – гэта гульня інтэлекту, праява таленту думаць хутка і парадаксальна, мастацтва спантаннай імправізацыі і ўменне ствараць агульную гармонію. У рамках Дзён Саюзнай дзяржавы джазавыя аркестры Расіі і Беларусі аб’яднаюцца ў адзіную падзею. Гасцей чакаюць дзённыя і вячэрнія выступленні на цэнтральных пляцоўках, парад дыксілендаў і грандыёзны гала-канцэрт з удзелам зводнага міжнароднага аркестра. Часткай творчай праграмы стане эстрадны джазавы аркестр «Диксиленд Минск». Пра беларускі джаз распавядае мастацкі кіраўнік, трубач Андрэй Базылеў.
Фота: jazz.ru
