У Мастоўскім раёне прайшоў Гудзевіцкі тэкстыльны фэст

27.07.2026 

Удзельнікі свята пазнаёміліся бліжэй з падвойным ткацтвам – брэндам аграгарадка Гудзевічы. Тэхналогія, якую захоўваюць некалькі пакаленняў майстрых Мастоўскага раёна, уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Сёлета ў праграме фэсту былі майстар-класы па пляценні паясоў, традыцыйныя танцы, дэфіле ў народных строях, прагляд фільма, прысвечанага падвойнаму ткацтву, дэгустацыя мясцовай кухні, а таксама выстава-продаж вырабаў рамеснікаў раёна. Рэпартаж Ксеніі Сітнік.