Гэтым летам Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі працягвае прафарыентацыйны адукацыйна-творчы праект «Маладзёжны музычны мост»

31.07.2026 

З 3 па 9 жніўня ў яго рамках установа ўпершыню рэалізуе ініцыятыву «Маладзёжны сімфанічны аркестр Беларусі». Яе асноўная мэта – падтрымка адораных музыкантаў, якія навучаюцца ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізацыя адукацыйнай, пазнавальнай, культурна-асветніцкай і канцэртна-творчай дзейнасці маладых музыкантаў. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.

Фота: sb.by