У Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна працуе фотавыстава жывой прыроды «Таямніцы дзікага памежжа»

05.08.2026 

Экспазіцыя ўключае больш за 100 работ двух фатографаў – Сяргея Прохарава з Беларусі і Аляксея Солтана са Смаленскай вобласці Расіі. У аб'ектыве – таямнічыя куткі беларускіх пушчаў і смаленскіх лясоў, дзе прырода жыве па сваіх законах. Госці ўбачаць і велічных зуброў на лясной паляне, і насцярожанага мядзведзя на глухой прасецы, і іншых жывёл у іх натуральным асяроддзі. Падрабязней аб выставе распавёў супрацоўнік аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ўстановы Мікіта Мішчанка.

Фота: pushkinka.by