Калекцыянер Яўген Ксяневіч: Калі мастак знайшоў прызнанне на радзіме - гэта самае галоўнае

22.02.2017

У сталічнай мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыўся  вернісаж “Мая дарога” беларускага мастака, аднаго з яркіх прадстаўнікоў авангарда Уладзіміра Акулава. У экспазіцыі – работы  з асабістай калекцыі Яўгена Ксяневіча.

Творчасць Уладзіміра Акулава звязваюць з традыцыямі Віцебскай мастацкай школы. Вялікая частка яго работ знаходзіцца і ў калекцыі музыканта Андрэя Плясанава.

Выстава Уладзіміра Акулава “Мая дарога” будзе адкрыта ў сталічнай мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” да 28 лютага.