У выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея праходзіць часовая выстава «Празрыстасць»

10.08.2026 

Экспазіцыя прадастаўлена калекцыянерам Ігарам Сурмачэўскім і прысвечана вырабам мастацкага шкла. Прадметы, якія вырабляліся стагоддзі таму для ўтылітарных мэт, сёння ўяўляюць сабой помнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і адлюстроўваюць стыль вызначанай эпохі, у якую былі створаны. Падрабязней аб выставе, а таксама супрацоўніцтве музея з Ігарам Сурмачэўскім распавядае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва і куратар праекта Дзмітрый Моніч.