У Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» праходзіць юбілейная выстава “Віктар Нямцоў. Млын часу»

13.08.2026 

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены каля 150 жывапісных твораў, якія ахопліваюць асноўныя этапы творчага шляху майстра – ад ранніх работ да твораў апошніх гадоў. Юбілейная экспазіцыя стала не толькі рэтраспектывай творчасці Віктара Нямцова, але і своеасаблівай размовай аб часе, памяці і захаванні культурнай спадчыны. Рэпартаж Ксеніі Сітнік.