16 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскіх выканаўцаў Іва Мантана і Мірэй Мацьё;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: ансамблевая музыка Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: «Французскія сюіты» Іагана Себасцьяна Баха;
- у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: знаёмства з маладым аўтарам Ангелінай Нарук;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: старадаўнія рамансы ў выкананні Алега Пагудзіна;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы брытанскага спевака і акцёра Дэвіда Эсэкса;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні» 2004 года;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: навінкі кнігавыдання і літаратурнага жыцця;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з мультфільма «Голубой щенок»;
- у 10:30 і 20:30 – праграма «Зямля майстроў»: знаёмства з рамеснікамі Маларыцкага раёна;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: Пятая сімфонія Франца Шуберта;
- у 11:30 – госця праграмы «Віртуозы» - пісьменніца Святлана Бахнова;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, што не маюць узросту;
- у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: размова з галоўным мастаком Вялікага тэатра Беларусі Любоўю Сідзельнікавай;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: дапамога камп’ютара ў медыцынскай дыягностыцы;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе канцэрт ансамбля «Amarillis», у «Джазавых краявідах» прагучыць музыка групы «The Dells»;
- у 16:15 – «Гасцінец» прысвечаны асобе славутага хормайстра Генадзя Цітовіча;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» раскажа аб жыцці і творчасці спевака Аляксандра Вярцінскага;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая дзея музычнай камедыі Ісака Дунаеўскага «Пад купалам цырка». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1984 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: казка Раісы Баравіковай «Пра цуда-мастака і блакітную вежу»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі трубача Лі Моргана;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Стары дзівак» паводле аднайменнай аповесці Дзмітрыя Халендры. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Год запісу - 1968;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчымі пошукамі італьянскага кампазітара XX стагоддзя Атарына Рэспігі.
У праграме магчымы змены