X Міжнародны фестываль дакументальнага кіно краін СНД «Еўразія.DOC» пройдзе з 28 верасня па 2 кастрычніка ў Мінску і Смаленску

19.08.2026 

У спіс фіналістаў увайшлі 34 фільмы з Беларусі, Ірана, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі і Узбекістана. З іх сем створаны беларускімі дакументалістамі. Яны падрыхтаваны аўтарамі з «Беларусьфільма», Белтэлерадыёкампаніі, тэлеканалаў АНТ і «Мір», агенцтва «Мінск-Навіны». У шорт-лісце прадстаўлена кіно, за якім гісторыя цэлых краін і пакаленняў. Да якіх тэм звяртаюцца аўтары і як змянілася дакументалістыка за 10 гадоў – у рэпартажы Марыі Казловай.

Фота арганізатараў