У Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва ажыццяўляецца праект «Арт-майстэрня»

21.08.2026 

У межах мерапрыемстваў ладзяцца пазнавальныя практыкумы па розных тэхніках. Адбыліся майстар-класы па габелене, тафцінгу, выцінанцы і лінагравюры. Пазнаць гісторыю такога высокага віду друку, паспрабаваць свае сілы ў гэтым кірунку мастацтва і стварыць сваю аўтарскую работу можна 29 жніўня на майстар-класе па лінагравюры на тканіне «Адбіткі лета». Пра асаблівасці навучання на практыцы расказвае мастак па тэкстылі, мастацтвазнаўца, старшы навуковы супрацоўнік Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва Марыя Гапіенка.

Фота: museums.by