- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбомы амерыканскай спявачкі Аніты Уорд;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы дацкага кампазітара Нільса Гадэ;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Адрыяна Чэлентана;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: мелодыі французскага кампазітара Эрыка Саці;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны Мікалаю Матукоўскаму;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: рускія песні і рамансы з рэпертуару Пелагеі;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма 1998 года «Elizabeth»;
- у 8:15 - «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Аляксандр Бяляеў «Чалавек-амфібія»;
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя святы, традыцыі, прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 - «Класіка раніцай»: музыка розных кампазітараў і жанраў у выкананні нямецкага габаіста Альбрэхта Маера;
- у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: чарговыя старонкі рамана «Вам заданне» народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: сумесныя запісы Карла Фантана і Фрэнка Разаліна;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госця студыі – намеснік дырэктара Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Саіда Вафіна;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы ансамбля «Ракако»;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Кузьмы Чорнага «Зямля» чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы заслужанага артыста нашай краіны Юрыя Смірнова;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: сакральныя творы Антоніа Вівальдзі;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: Дзявяты канцэрт Франсуа Куперэна;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: старадаўняя музыка ў выкананні ансамбляў «La Reverdie» і «The Harp Consort»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: народныя песні, рамансы, оперныя арыі – у канцэрце, прысвечаным памяці народнага артыста СССР Зіновія Бабія.
У праграме магчымы змены
