28 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні ў выкананні Тома Джонса;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Сезара Франка;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы фолк-рок-групы «Kelly Family»;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з творчасцю скрыпача Джоэла Сані;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны народнай артыстцы Беларусі Зінаідзе Браварскай;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: хіты гурта «Smokie»;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі Говарда Шора да фільма «Вяртанне караля»;
- у 08:15 - «Зямля майстроў»: знаёмства з ткачыхамі Браслаўскага раёна;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Аляксандр Бяляеў «Чалавек-амфібія»;
- у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
– у 9:05 - «Класіка раніцай»: музыка Ёзэфа Гайдна;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка». Чарговыя старонкі рамана «Вам заданне» народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: альбом «Sin&Soul» Оскара Браўна;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госця студыі – выкладчык кафедры эстраднай музыкі ў БДУКіМ Алена Кузняцова;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала „Культура“»: запісы трыа «Мерыдыян»;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Кузьмы Чорнага «Зямля»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні айчынных аўтараў на словы Сяргея Грахоўскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Іагана Себасцьяна Баха і Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні камернага аркестра «Акадэмія святога Марціна ў палях»;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: Саната для фагота і фартэпіяна Антаніна Рэйхі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: трансляцыя канцэрта «Тры тэнары. Не толькі пра каханне», які адбыўся 8 сакавіка гэтага года ў канцэртнай зале «Верхні горад». Салісты: Аляксандр Міхнюк, Аляксандр Гелах, Віктар Мендзелеў;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча.
У праграме магчымы змены