30 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка італьянскага гурта «Neri per casa» і брытанскага спевака і кампазітара Марціна Сімпсана;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: Саната ля мажор Сезара Франка;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: мелодыі Крыстафа Вілібальда Глюка і Жана-Жазэфа дэ Манданвіля;
- у 8:05 і 23:00 – госця праграмы «Прачулым радком» - Паліна Саўлоўская;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Георгія Свірыдава;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы нідэрландскай поп-групы «Pussycat»;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні» 2004 года;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: навінкі кнігавыдання і літаратурнага жыцця;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Аляксандра Зацэпіна з фільма Леаніда Гайдая «Брыльянтавая рука»;
- у 10:30 і 20:30 – праграма «Зямля майстроў» прысвечана лозапляценню;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: Канцэрт для габоя з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:30 – госця праграмы «Віртуозы» - пісьменніца, паэтэса, перакладчыца Іна Фралова;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, што не старэюць;
- у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: сустрэча з салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, заслужанай артысткай нашай краіны Людмілай Станевіч;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: праблемы бяспекі пры выкарыстанні нейрасетак;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе кантаты Іагана Себасцьяна Баха, «Джазавыя краявіды» ўпрыгожаны запісамі Філіс Хайман;
- у 16:15 – праект «Гасцінец» прапануе расповед аб пазаабрадавых песнях;
- у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» прысвечана Людміле Зыкінай;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Жака Афенбаха «Казкі Гофмана» паводле твораў нямецкага рамантыка. Запіс па трансляцыі з Вялікага тэатра Беларусі зроблены ў 1983 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Анатоля Зэкава «Як баброў у ваду загналі»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі Тэрэзы Бруэр і ансамбля «Dixieland All-Stars»;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Выбачайце, калі ласка» паводле аднайменнай п’есы Андрэя Макаёнка. Запіс 1954 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» пазнаёміць з ансамблем «Affetti Strumentali».
У праграме магчымы змены