01.09.2026
Для жыхароў прысталічнага мікрараёна «Вясёлка» адкрыццё новай сярэдняй школы – доўгачаканая падзея. Будынак адпавядае сучасным патрабаванням ад установы адукацыі. У гэтай школе ў хлопчыкаў і дзяўчынак ёсць магчымасць хадзіць у басейн, займацца робататэхнікай, праводзіць эксперыменты ў лабараторыях, а самае галоўнае – атрымліваць новыя веды ў камфортных умовах побач з домам. Рэпартаж Ксеніі Сітнік.
