04.09.2026
6 верасня Вялікі тэатр Беларусі адкрые 94-ты сезон незвычайным фарматам. На галоўнай сцэне гледачоў чакае праграма «Трыумф оперы. Гала канцэрт». У гэты вечар выступяць зоркі Вялікага тэатра, чые галасы пакарылі сусветныя сцэны, і маладыя спевакі, якія захапляюць беларускую публіку. Праграму рыхтуюць дырыжор Мікалай Калядка і рэжысёр Аксана Волкава. Ужо на наступным тыдні артыстаў тэатра чакаюць гастролі ў Бангкок. Пра гэтыя і іншыя падзеі раскажа наш карэспандэнт Алеся Давідовіч.
