6 верасня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка нарвежска-ірландскага дуэта «Secret Garden»;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: «Капрычыа на цыганскія тэмы» Сяргея Рахманінава;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: канцэртныя і студыйныя запісы гітарыста Пака дэ Лусіі;
- у 8:05 і 23:00 – госця праграмы «Прачулым радком» - Дар’я Дваранчыкава;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Мікалая Мяскоўскага;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы брытанскага спевака і кампазітара Элвіса Кастэла;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні» 2004 года;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: навінкі кнігавыдання і літаратурнага жыцця;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні пра маму;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў»: расповед аб драўлянай скульптуры;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: Сюіта з балета «Анюта» Валерыя Гаўрыліна;
- у 11:30 – праграма «Віртуозы» прапануе размову з дэканам аркестравага факультэта БДАМ Ігарам Комарам;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, з якімі вяртаецца маладосць;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» прысвечаны пачатку 94 сезона ў Вялікім тэатры Беларусі;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: апрацоўка вялікага аб’ёму эмпірычных даных;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе мадрыгалы Клаўдзіа Мантэвэрдзі, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з музыкай «Modern Jazz Quartet»;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» раскажа пра абрад «Жаніцьба коміна»;
- у 18:10 – у праекце «Вечары на канапе» прагучаць запісы Дзяржаўнага джаз-аркестра СССР пад кіраўніцтвам Віктара Кнушавіцкага і джаз-аркестра Аляксандра Цфасмана;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: музыка да аперэты Ферэнца Легара «Вясёлая ўдава». Запіс з удзелам Алены Абразцовай зроблены спецыяльна для аднайменнай кінастужкі ў 1984 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: казка «Акварэлькі»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: альбом саксафаніста Джорджы Олда «Misty»;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёпастаноўкі «Млын на Сініх Вірах» паводле аднайменнай п’есы Уладзіміра Караткевіча. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Год запісу - 1959;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» прысвечана сучаснай бельгійскай скрыпачцы Сесіль Брашэ.
У праграме магчымы змены