08.09.2026
Адной з асноўных тэм свята сталі юбілеі класікаў беларускай літаратуры – Кандрата Крапівы, Івана Шамякіна, Максіма Багдановіча і Івана Мележа, а таксама постаці пісьменнікаў – ураджэнцаў Касцюковіцкага раёна. Сярод іх Аркадзь Куляшоў, Іван Чыгрынаў, Алесь Пісьмянкоў. Стаць бліжэй да беларускай літаратурнай спадчыны запрашалі шматлікія тэматычныя пляцоўкі свята. Так, сёлета на Дні беларускага пісьменства працаваў павільён рэдкай кнігі. У ім можна было ўбачыць унікальныя факсімільныя выданні і сапраўдныя старадрукі, якія збіралі вядучыя музеі і бібліятэкі па ўсёй краіне. Падрабязнасці аб пляцоўках і гасцях сёлетняга свята ў рэпартажы Ксеніі Сітнік.
