Музей мінскай конкі адкрыўся ў сталіцы

03.03.2017

У пятніцу да 950-годдзя сталіцы ў верхнім горадзе на тэрыторыі былога манастыра бернардзінцаў першых наведвальнікаў прыняў Музей мінскай конкі. Яна з’явілася ў Мінску 125 гадоў таму, у маі 1892 года і працавала да лета 1928. Экспазіцыя складаецца з некалькіх раздзелаў: “Па вуліцах губернскага Мінска”, “Упраўленне Мінскай коннай чыгункі”. Цэнтральны экспанат – рэканструкцыя вагона. Кожны, хто ўвойдзе атрымае білет у кандуктара і зможа здзейсніць віртуальную паездку па Саборнай плошчы. Гаворыць навуковы супрацоўнік Музея горада Мінска Уладзімір Валажынкі.

Фота: 21.by