У Мінску прайшла прэзентацыя новай кнігі Навума Гальпяровіча

16.09.2026 

У Кітайскім цэнтры кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася творчая сустрэча з вядомым тэле- і радыёжурналістам, лаўрэтам Нацыянальнай літаратурнай прэміі, заслужаным дзеячам культуры Беларусі Навумам Гальпяровічам. Ён прадставіў сваю новую кнігу «Пад адным небам» – эсэ, прысвечанае падарожжу аўтара па Кітаі. Падрабязнасці ў Маргарыты Прохар.

Фота: Нацыянальная бібліятэка Беларусі