Напярэдадні Міжнароднага дня музыкі Ансамбль салістаў «Класік-Авангард» адкрыў новы сезон

01.10.2026 

Па шматлікіх просьбах прыхільнікаў калектыву музыканты выступілі з праграмай, прысвечанай творчасці Антоніа Вівальдзі. У першым аддзяленні прагучалі яго канцэрты для флейты, віяланчэлей, скрыпак, другое ж аб’яднала канцэрты з цыкла «Поры года». У чым сакрэт прыцягальнасці італьянскага кампазітара і беларускага калектыву – рэпартаж Ксеніі Сітнік.