2 кастрычніка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка аркестра Глена Мілера;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: аркестравыя творы Васіля Каліннікава;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Валянціна Талкунова;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы амерыканскага кампазітара Крыстафера Баўэрса;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» раскажа аб народнай артыстцы СССР Аляксандры Клімавай;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні з рэпертуару Шадэ;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да мультфільма «Звераполіс»;
- у 08:15 - «Зямля майстроў»: расказ пра беларускія традыцыі кавальства;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Аляксандр Бяляеў «Чалавек, які знайшоў свой твар»;
- у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
– у 9:05 - «Класіка раніцай»: музыка Луіджы Бакерыні, Ігнаца Плейеля, Морыца Машкоўскага;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка»: чарговыя старонкі кнігі Улады Альхоўскай «Мінская містыка: Вечнае Полымя»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі трубача Рэндзі Брэкера;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госця студыі – дырэктар Магілёўскага абласнога тэатра лялек Вольга Конанава;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала „Культура“»: запісы Мірэй Мацьё;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Оскара Уайльда «Партрэт Дарыяна Грэя»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: мелодыі беларускага кіно;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянныя творы Эрыка Саці ў выкананні Паскаля Ражэ;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: Дваццаць сёмы канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: Канцэрт-закрыццё X Міжнароднага фестывалю "У Шэметава ў Шастаковічаў" у выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Запіс зроблены 29-га верасня ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі.;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: творы Андрэя Мдывані.
У праграме магчымы змены