4 кастрычніка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка з рэпертуару Венскага філарманічнага аркестра;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: творы Радзівона Шчадрына;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: тэатральныя мелодыі Жоржа Бізэ;
- у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: знаёмства з маладым аўтарам Алесем Дубоўскім;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: запісы камернага аркестра БДАМ пад кіраўніцтвам Пятра Вандзілоўскага;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: песні Расарыа Флорэс;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: другая частка інсцэніраванага апавядання Рэя Брэдберы «І грымнуў гром». Запіс з фондаў Беларускага радыё 1998;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: навінкі кнігавыдання і літаратурнага жыцця;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з фільма Станіслава Растоцкага «Дажывём да панядзелка»;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў»: знаёмства са скульптарам-кавалём Марыяй Тарлецкай;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: санаты Даменіка Скарлаці;
- у 11:30 – праграма «Віртуозы»: сустрэча з лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Дэбют» Палінай Корневай;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, што не старэюць;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» прысвечаны галоўнаму хормайстру Вялікага тэатра Беларусі Ніне Ламановіч;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: касмічныя тэхналогіі;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць санаты для скрыпкі і віёлы да гамба Іагана Себасцьяна Баха, «Джазавыя краявіды» прапануюць запісы Кёрціса Мэйфілда;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» прысвечана святу Пакрова;
- у 18:10 – у праекце «Вечары на канапе» спявае Лаліта Торэс;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: камічная опера Гаэтана Даніцэці «Рыта, альбо Пірацкі трохвугольнік». Рэжысёр-пастаноўшчык Маргарыта Ізворска-Елізар’ева, дырыжор Алег Лясун, запіс зроблены па трансляцыі з Цэнтральнага Дома афіцэраў;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Васіля Феранца «Журавель і Цецярук»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі амерыкана-канадскага гітарыста Лені Бро;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля «Канец бабінага лета» паводле аповесці Алеся Асіпенкі. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1977 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчасцю Стыва Райха.
У праграме магчымы змены