07.10.2026
Нядаўна Пінск адзначыў Дзень горада. Адной са знакавых урачыстасцей стала закрыццё арганнага фестывалю «Ars Magna Organi» (мастацкі кіраўнік Аляксандр Бурдзялёў). Сёлета музычная падзея праходзіла ў 9 гарадах і населеных пунктах, але яе сэрцам быў і застаецца Пінск. Менавіта тут у кафедральным касцёле адбыўся заключны канцэрт «Не ручай – мора імя яму», які прадставіў ансамбль «Камерныя салісты Мінска». Апошнія акорды фестывалю пачула наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.
