9 кастрычніка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: мелодыі замежнай эстрады;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: клавірныя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы амерыканскай актрысы і спявачкі Грэйс Джонс;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з музычным праектам «Silver Maple»;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны народнаму мастаку Беларусі і СССР Міхаілу Савіцкаму;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі групы «Eurythmics»;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да мультфільма «Звераполіс»;
- у 08:15 - «Зямля майстроў»: расповед пра беларускія традыцыі кавальства;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Аляксандр Бяляеў «Чалавек, які знайшоў свой твар»;
- у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
– у 9:05 - «Класіка раніцай»: музыка Г.Свірыдава, Ж.Бізэ, Я.Сібеліуса, А. Дворжака і іншых;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка»: апавяданне беларускай пісьменніцы Валерыі Саротнік «Качка»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: сумесная праграма Дзюка Элінгтана і Луі Армстранга 1961 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госця студыі – маладая беларуская пісьменніца Валерыя Саротнік;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала „Культура“»: запісы Кліфа Рычарда;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Оскара Уайльда «Партрэт Дарыяна Грэя»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: мелодыі Яўгена Глебава і Ігара Лучанка ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: Другі фартэпіянны канцэрт Каміля Сен-Санса;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар» прысвечаны жыццю і творчасці Міхала Клеафаса Агінскага.
У праграме магчымы змены