Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Пакроў Прасвятой Багародзіцы

14.10.2026 

Свята звязана з падзеямі, якія адбыліся ў Канстанцінопалі шмат гадоў таму, калі горад быў акружаны варожымі войскамі. Падчас агульнай малітвы ў храме юродзівы Андрэй ўбачыў Божую Маці, якая абараніла людзей сваім покрывам. Гэты дзень яшчэ адзначаецца ў краіне як Дзень Маці. З віншавальнымі словамі да нашых слухачоў звяртаецца мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веньямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Фота: radio1.by