Шведская пісьменніца Юя Вісландар прэзентавала новую кнігу пра Маму Му і Крумкача

23.03.2017

У кнігарні «ЛогвінаЎ» шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландар расказала, як напісаць дзіцячую кнігу. Творца прэзентуе ў беларускай сталіцы чарговы пераклад на беларускую казкі пра карову Маму Му і Крумкача. На беларускую мову кнігу “Хутчэй, Мама Му!” пераклала Надзея Кандрусевіч. Ілюстрацыі зрабіў мастак Свэн Нурдквіст. Спецыяльна да прэзентацый у беларускай сталіцы тэатр “Лямцавая батлейка” падрыхтаваў новы спектакль са знаёмымі героямі.

Кнігі шведскай  пісьменніцы Юі Вісландар перакладзены больш чым на 30 моў свету. 

Фота: news.21.by