24.04.2017
У сталічным кінатэатры “Мір” працягваецца кінафестываль Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне”. Сёння пакажуць карціну Кадры Кыўсаара “Маці”. Фільм стаў эстонскім прэтэндэнтам на “Оскар”. Таксама на экранах – “Паўкроўка” Аманды Кернэль.
Адзін з фільмаў форуму – “Ад Літвы не ўцячы” Ромаса Забараўскаса. Яго прэм’ера адбылася ў Нью-Ёрку. Стужка стала на другое месца на конкурсе поўнаметражных мастацкіх фільмаў кінафестывалю Бушвік. Расказвае Ромас Забараўскас.
Фота: delfi.lt