26.04.2017
У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры завяршаецца праца над прэм’ерай балета “Вішнёвы сад”. Пастаноўшчык – выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Сяргей Мікель. Ён танцоўшчык і малады харэограф, пераможца шэрагу міжнародных конкурсаў, вучань Валянціна Елізар’ева, пад патранажам якога і ставіцца дыпломны спектакль па аднайменнай п’есе Антона Чэхава.
Фота: minsknews.by