03.05.2017
Нацыянальная бібліятэка сумесна з выдавецтвам “Мастацкая літаратура” прэзентавала кнігу “Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка”. Выхад прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Пад адной вокладкай сабраны нарысы, напісаныя на працягу стагоддзя грамадскімі і культурнымі дзеячамі, пісьменнікамі, вучонымі, журналістамі. Яны ствараюць цікавы вобраз першадрукара. Складальнік кнігі – намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Алесь Суша.
Фота: nlb.by